Рух "Шлях да Волі" паведамляе аб рашэньні зьмяніць назву фракцыі ў Каардынацыйнай Радзе з "Блёк «Воля»" на "Шлях да Волі".
Шлях да Волі
Беларуская армія, беларуская зямля, беларуская будучыня. Далучайся да тых, хто будуе краіну годнасьці і волі
Беларуская армія, беларуская зямля, беларуская будучыня. Далучайся да тых, хто будуе краіну годнасьці і волі
Асьвета па пытаньнях зброі і стралковае навучаньне. Бясьпека і культура абыходжаньня — перш за ўсё. Права на паўстаньне разглядаем як апошні сродак абароны ад тыраніі і прыгнёту.
Прыватная ўласнасьць на зямлю і абарона правоў уласьніка. Дэрэгуляцыя, свабода прадпрымальніцтва, падтрымка для МСП і стартапаў.
Падтрымка беларускай мовы і незалежных творцаў. Папулярызацыя гісторыі, сымболікі і нацыянальнай годнасьці.
Выразныя і практычныя прынцыпы, якіх мы пасьлядоўна прытрымліваемся ў нашай дзейнасьці.
Хочаш дзейнічаць разам з намі? Запоўні кароткую форму далучэньня да «Шляху да Волі» — пазнач, як можаш дапамагчы і як зьвязацца з табой. Гэта зойме некалькі хвілін, а мы хутка адкажам.
Мы працуем да добраахвотнай аснове і не залежым ад донарскай падтрымкі. Ваш унёсак дапаможа пакарыць нашыя апэрацыйныя выдаткі.
Гэта палітычная пазыцыя і грамадзкая праграма блёку. Усе рашэнні аб прызнанні вайсковай службы ўдзельнікаў расейска-ўкраінскай вайны і іншых як асоб на дзяржаўнай службе — гэта дэклярацыйная рамкавая палітыка. Юрыдычная сіла такіх рашэнняў будзе замацаваная толькі законамі дэмакратычнай Беларусі пасьля палітычных зьменаў.
Мы застаёмся фракцыяй у межах Каардынацыйнай Рады. Мы гатовыя да паўнавартаснага супрацоўніцтва з усімі, хто падзяляе нашыя прынцыпы і каштоўнасьці. Мы таксама працуем над стварэньнем камісыі ў межах Каардынацыйнай Рады па працы з ветэранамі, якая будзе камунікаваць з профільнымі органамі ва Ўкраіне і міжнароднымі партнэрамі.

Нарадзіўся ў 1962 годзе ў пасёлку гарадзкога тыпу Узда Менскай вобласьці. У 1979 годзе скончыў сярэднюю школу №137 у Менску. У 1984 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню войск СПА супраць паветранай абароны.
Служыў у савецкай арміі на афіцэрскіх пасадах да 1992 году. Пасьля завяршэньня вайсковай кар’еры пачаў бізнэс. Кіраваў некалькімі гандлёвымі фірмамі, са-уладальнік клюбу «RE:PUBLIC» у Менску.
З лютага па жнівень 2022 году служыў у Збройных Сілах Украіны. Кантракт быў скасаваны па сямейных абставінах.

Нарадзіўся ў 1994 годзе ў горадзе Маладзечна, але большую частку свайго жыцьця правёў у Менску. Скончыў Ліцэй БДУ і пачаў навучаньне на фізычным факультэце БДУ, аднак быў выключаны па палітычных прычынах.
У 2017 годзе Пётр стаў адным з сузаснавальнікаў руху за гуманную наркапалітыку пад назвай Legalize Belarus, які выступае за рэформы ў заканадаўстве, што рэгулюе псыхаактыўныя рэчывы. У 2019 годзе ён су-заснаваў Моладзевы Блёк — моладзевую арганізацыю, якая мае на мэце аб’яднаньне і актывізацыю моладзі дзеля дасягненьня свабоднага грамадзтва.
У 2022 годзе Пётр заснаваў інфармацыйна-расьсьледніцкі партал luka.zone, які скіраваны на асьвятленьне злачынстваў беларускага рэжыму.
Інжынэр сэрвернага коду. Жыве ў Вільні.

Рух "Шлях да Волі" паведамляе аб рашэньні зьмяніць назву фракцыі ў Каардынацыйнай Радзе з "Блёк «Воля»" на "Шлях да Волі".
«Шлях да Волі» пацьвярджае працяг сваёй працы ў межах Каардынацыйнай Рады.